Урок — канферэнцыя “Беларусь з 1917 – 1939 гг.”

Штурм Зимнего

Штурм Зимнего

 Аўтар. Філосаф З.І.

Настаўнік ДУА «Сярэдняя школа №35 г.Брэста»

Мэты і задачы:
Навучальная: сістэматызаваць, абагульняць і замацоўваць веды па курсу гісторыі Беларусі за 9 клас з 1917 па 1939 гады;
Развіваючая: прадоўжыць фарміраванне ўменняў інавыкаў работы вучняў з гістарычнымі датамі, паняццямі, уменне даваць характарыстыку падзеям, гістарычным асобам,выяўляць прычыны падзей; фарміраваць уменні самастойнай працы вучняў пры падрыхтоўцы да экзаменаў;
Выхаваўчая: садзейнічаць патрыятычнаму, ідэалагічнаму і эстэтычнаму выхаванню вучняў, ствараць умовы да творчай працы.
Тып урока – абагульняючы. Форма ўрока – канферэнцыя.
Забеспячэнне ўрока:
1. Сідарцоў І.Н., Фамін В.М., Паноў С.В. Гісторыя Беларусі з 1917 года.
2. Вучэбны дапаможнік для 9 класа. Мн.- 1997г.
3. Беларускі гістарычны часопіс.2005.-№4 (карты, апорныя канспекты)
4. Артыкул У.І.Леніна ”О кооперации”(Собр. Соч. Т.35.)
5. Нестандартные уроки по истории Средних веков для 6 класса. Под ред. Секацкой К. (стр.17-18, даётся определение синквейна и его практическое применение))
6. Карціна “Штурм Зімняга”, карткі з заданнямі и рознакаляровыя картки.
7. Карта “Брэсцкі мір”;Гістарычны атлас Белрусі. Мн.2004.-с.26
8. Аперажальнае Д\З па жаданню аб гістарычных асобах.
Ход урока.
1. Уводнае слова настаўніка.
2. Новая тэма.
3. Рэфлексія.
4. Д/з
Уступнае слова настаўніка.
Сёння ў нас урок незвычайны. Ён пройдзе ў форме канферэнцыі. У нас прысутнічаюць госці. Тэма нашай канферэнцыі – “Беларусь з 1917гпа 1939г”. Тэма вялікая. Усі пытанні, якія мы разгледзем, уключаны ў экзаменацыйныя білеты.
Паспрабуем сфармуляваць задачы:
1. Абагульніць, замацаваць веды па курсу гісторыі Беларусі за 9 клас з 1917 па 1939 гады.
2. Фарміраваць уменне самастойна працаваць.
3. Садзейнічаць патрыятычнаму, ідэалагічнаму выхаванню вучняў, ствараць умовы да творчай працы.
Кожны вучань будзе ацэньвацца каляровай карткай ад 1 да 10 балаў.
Увага! Тэма 1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.
Што такое рэвалюцыя? Калі адбылася ў Петраградзе? (апісанне карціны) Назваць асаблівасці кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Дайце адзнаку такіх гістарычных асоб, як У.І.Ленін, А.Ф.Мяснікоў. Адказваюць вучні.
Настаўнік. На тэрыторыі Беларусі стваралася дзяржаўнасць з 1917г. Як гэта адбывалася?
Тэма 2. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці.
Пералічыць асноўныя этапы дзяржаўнасці.(Праца з картай) Што такое суверэнітэт? Калі наша краіна набыла суверэнітэт? Дайце адзнаку дзейнасці Я.Лёсіка, З.Жылуновіча. Адказ вучняў.
Настаўнік. Пачалася Грамадзянская вайна. На маладую Савецкую краіну наступалі інтэрвенты. Краіна знаходзілася ў цяжкім становішчы. Была ўведзена палітыка “ваеннага камунізму”
Тэма 3. Палітыка “ваеннага камунізму” Увядзенне харчразвёрсткі. Што такое харчразвёрстка Мэта яе ўвядзення. Назваць лозунг, які дзейнічаў пры палітыцы “ваеннага камунізму” Адказ вучняў.
Настаўнік. Закончылася грамадзянская вайна. Бальшавікі атрымалі перамогу. Але сяляне не разумелі, чаму яны пасля заканчэння вайны, павінны аддаваць прадукты Чырвонай Арміі. Пачаліся выступленні сялян. Улада павінна была неяк вырашыць гэта пытанне. Ітак, была ўведзена НЭП.
Тэма 4. НЭП. Увядзенне НЭПа. Калі была ўведзена НЭП? Што было характэрна для гэтай палітыкі? Назавіце лозунг, які быў характэрны для НЭП. Асаблівасці правядзення НЭПа ў Беларусі. Вынікі сацыяльна – эканамічнага развіцця рэспублікі ў гады новай эканамічнай палітыкі. Адказ вучняў.
Настаўнік. У гады НЭПа развівалася палітыка беларусізацыі.
Што такое беларусізацыя? Калі пачалася і калі была афіцыйна ўведзена? Вынікі гэтай палітыкі. Значэнне палітыкі беларусізацыі. Аляксандр Чарвякоў. Даць адзнаку яго дзейнасці. Адказ вучняў.
Настаўнік. Нягледзячы на поспехі , НЭП, палітыка беларусізацыі былі прыпынены з прыходам да ўлады І.В.Сталіна ў 1924г.. Ітак, што за рэжым склаўся ў канцы 20-30х гадоў?
Тэма 6 . Грамадска-палітычнае жыццё ў к. 20х гадоў 20 стагоддзя. Зацвярджэнне дыктатуры. Што такое дыктатура? Што такое культ асобы? Таталітарны рэжым? І.В.Сталін.Яго дзейнасць і асабістыя якасці. Адказ вучняў.
Настаўнік. Каб пабудаваць сацыялізм, бальшавікі лічылі, што неабходна ажыццявіць індустрыялізацыю і калектывізацыю.
Тэма 7. Індустрыялізацыя. Што такое індустрыялізацыя? Калі пачалася? У чым асаблівасці правядзення індустрыялізацыіЗа лік чаго яна была праведзена? У чым заключаецца роля С.Сталіна, Бухарына? Адказ вучняў.
Настаўнік. Сродкаў для правядзення індустрыялізацыі не было. Такім чынам, улады вырашылі правесці калектывізацыю.
Тэма 8.Калектывізацыя. Што таоке калектывізацыя? Калі пачалася? Што азначала сталінская мадэль калектывізацыі? Чаму яна праводзілася гвалтоўна? Што стваралася ў вёсцы? Каго накіравалі ў вёску? Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў. Яго роля. Адказ вучняў.
Настаўнік. Ітак, сродкі для правядзення індустрыялізацыі былі ўзяты ад сялян. К 1937г. у былым Савецкім Саюзе было аб’яўлена, што ў краіне пабудавана матэрыяльна-тэхнічная база сацыялізма. А больш дакладна –быў “дзяржаўны сацыялізм”. Ён характарызаваўся ў галіне эканомікі гаспадараннем дзяржаўнай ўласнасці на сродкі вытворчасці, у тым ліку і на зямлю, а ў сферы палітыкі – таталітарным рэжымам. Але не на ўсёй тэрыторыі быў складзены таталітарны рэжым. Заходняя частка Беларусі, яшчэ з 1921 г. апынулася пад уладай Польшчы. Настаўнік нагадвае пра палітыку польскага ўрада ў Заходняй Беларусі і яе выніках.
Тэма 9. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Калі тэрыторыя Зах.Беларусі апынулася пад уладай Польшчы? (праца з картай) Ахарактарызаваць палітыку польскага ўрада ў Зах.Беларусі: а) становішча рабочых б) паланізацыя беларускага насельніцтва в) эміграцыя. Нацыянальна-вызваленчы рух у Зах.Беларусі. Якія арганізацыі і палітычныя партыі дзейнічалі? Прывесці прыклады нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах.Беларусі. Уз’яднане Зах.Беларусі з БССР. Браніслаў Тарашкевіч, Сяргей Прытыцкі, Вера Харужая – іх дзейнасць. Адказ вучняў.
Настаўнік. Падвядзенне вынікаў каферэнцыі. Вучань. Мы разгледзелі. Які шлях прайшла наша кратна з 1917г. па 1939г. Гэты шлях вельмі складаны і супярэчлівы – гэта і палітыка “ваеннага камунізма”,НЭП, індустрыялізацыя, калектывізацыя і інш. Працэсы. Але наша краіна захавалася, выстаяла, набыла суверэнітэт, яна развіваецца і сёння.
Настаўнік. Ад уражання сённяшняй канферэнцыі выканайце творчае заданне – складзіце сінквейн – невялікі верш, запішыце яго ў сшытак.
Сшыткі здайце на праверку. Вучні зачытваюць сінквейны і здаюць на праверку. Настаўнік.
1. Што вам спадабалася на канферэнцыі?
2. Што асабліва запомнілася?
3. Што вызвала цяжкасць?
Вучні адказваюць. Падводзяцца вынкі ўрока і выстаўляюцца адзнакі.

Оставить комментарий