Паўсядзённае жыццё чалавека Позняга сярэднявечча

Аўтар. Стасюк І.Ф. Настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №26 г.Брэста”

Мэты і задачы.
Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі жыцця сярэдневяковага чалавека, умовамі жыцця. Разгледзець становішча гараджан і іх правы. Паказаць становішча жанчыны ў грамадстве і параўнаць з сучаснасцю.
Расказаць аб наступствах эпідэміі чумы ў Еўропе і метадах барацьбы з ёй.
Развіваць уменні характарызаваць, аналізаваць і ацэньваць каштоўнасці сярэдневяковага і сучаснага чалавека. Садзейнічаць развіццю ўвагі, гістарычнага мыслення. Вызначаць прычынна-выніковыя сувязі ў гістарычных падзеях. Працаваць з гістарычнымі крыніцамі.
Выхоўваць інтарэс да гістарычнага мінулага.
Тып урока –засваенне і замацаванне новых ведаў.
Забеспячэнне ўрока:
1. Падручнік . Історія Средніх веков,XIV-XVвв..: учеб. Пособие для 7 кл./ под ред. В.А.Федосика. Мн.,2009
2. Сшытак.
3. Ілюстрацыі.
4. Карта свету.
Спіс літаратуры:
1. Всемирная история. Энциклопедия для детей. Т.1.М.-Аванта.-2000
2. История Средних веков./Под ред. Колесницкого М.Ф. М.-1996.
3. История Средних веков. Т.1./ Под ред. Карпова С.П.-М.-2005
4. История Средних веков. /Под ред. Бойцова С.М.-Мирос.-1995.-с.361-375
План урока:
1. Арганізацыйны момант, эмацыянальная падрыхтоўка вучняў да новай тэмы.
2. Пастаноўка мэты ўрока.
3. Тлумачэнне новага матэрыялу:
4. Рэфлексія.
5. Д/з №13.
6. Перад пачаткам вывучэння новай тэмы для ўключэння вучняў у падзеі мінулага можна задаць наступныя пытанні:
1. Чаму працягласць жыцця ў Сярэднія вякі была невялікая?
2. Якія фактары садзейнічалі ранняй сяротнасці сярод насельніцтва?
3. Ад якіх хвароб паміралі людзі сярэднявечча?
4. З-за чаго вяліся войны ў Еўропе і як яны паўплывалі на развіццё культуры таго часу?
У Сярэднія вякі ўмовы жыцця былі даволі складаныя. Гэта вызначалася наяўнасцю дрэнных санітарных умоў, адсутнасцю дастатковага медыцынскага абслугоўвання, недастатковым харчаваннем, цяжкай працай і частымі эпідэміямі. Людзі не навучыліся змагацца з рознымі хваробамі. У сярэднявеччы людзі цярпелі шмат бедстваў. Адным з іх была так званая “чорная смерць”, ці “вялікі мор” – чума. За некалькі год яна забрала жыццё ў чвэрці насельніцтва Еўропы. Выратавання ад яе не было. Спачатку чалавек адчуваў галаўны боль, ліхарадка змянялася азнобам. Але ў адрозненне ад простай ліхірадкі, на целе хворага з’яўляліся вялікія гнойныя пухліны. Гэтыя “бубоны” з’яўляліся пад мышкамі і ў пахавай вобласці. Яны змянялі пад час хваробы свой колер з ружовага да чорнага і станавіліся памерам з апельсін. Пакуты хворага часцей за ўсё заканчваліся смерццю.
Першы вядомы выпадак захворвання ў Еўропе быў адзначаны ў красавіку 1347 года, калі 12 італьянскіх караблёў вярнуліся з паходу ў Чорнае мора. Яны прышвартаваліся ў сіцылійскім порце Месіна. На іх палубах ляжалі матросы і пасажыры памерлыя ці ўміраючыя “ад маравой язвы, пранікальнай да самых касцей”. Да лютага 1348 года чума дайшлада Авеіньёна, Францыі. Папа Клімент VI прыказаў анатаміраваць трупы, каб даведацца аб прычынах захворвання, а сам бяжаў у свjй маёнтак недалёка ад Валенсіі, дзе жыў адзін і нікога да сябе на падпускаў. У Авіньёне было столькі памерлых, што іх не паспявалі хаваць. Тады Папа асвяціў раку і дазволіў скідваць туды трупы. Усі лічылі, што гэта кара нябесная за грахі і наступае канец свету.Аб прачынах захворвання ў той час ніхто не ведаў. Афіцыяльнай прычынай на сённяшні час з’яўляецца той факт, што людзі заразіліся гэтай хваробай ад карабельных крыс, якія ў сваю чаргу набылі гэтае захворванне ад блох, заражаных чумным мікробам. Але ад блох заражаліся і людзі.
Колькасць памерлых была насолькі вялікай, што для пахавання трупаў спачатку рыхтаваліся агульныя вялікія магілы, але памерлых не паспявалі хаваць і іх цяла знаходзіліся на вуліцах гарадоў. А пазней з-за вялікай смяротнасці ўжо не было і каму іх пахаваць.
Мяркуюць, што чума ўпершыню з’явілася ў Сярэдняй Азіі ў 1330-я гады. Адтуль яна паступова распаўсюдзілася на ўсход, ахапіўшы Кітай, Індыю, Паўночную Афрыку. Некаторыя рэгіёны, напрыклад Скандынавія, наогул абязлюдзелі. Нарвежскае насельніцтва ў Грэнландыі вымерла да апошняга чалавека. Асабліва высокая смяротнасць была сярод святароў, якія праводзілі шмат часу з умяраючымі. Адначасова, па невядомым прычынам, некаторыя вобласці (італьянскі горад Мілан) страцілі невялікую колькасць людзей.
Паколькі ніхто не ведаў сапраўднай прычыны захворвання , то і лячылі яе рознымі спосабамі:Смессю з патакі 10-гадовай вытрымкі, мелка парэзанымі змеямі, віна і 60 іншых кампанентаўХворага лажылі спачатку на правы бок, а потым ён павінен быў ляжаць на левымІншыя верылі, што гэта кара за грахіНекаторыя закрываліся ў сваіх дамах і не мелі зносін з іншымі людзьміДругія, наадварот, прэдаваліся разгулу
Але ніхто не мог адказаць на пытанне:”Чаму ў адных гарадах паміралі амаль усі людзі, а ў іншых толькі частка?”
Цяпер мы ведаем, што ў той час існавала 3 віды чумы. Часцей за ўсё сустракалася бубонная чума. Лёгачная ж чума развівалася пры пранікненні мікробаў у лёгкія. Чыхая і кашляя, хворы заражаў іншых. Калі ж пасля ўкуса заражанай блахі чумны мікроб пападаў у крывяностую сістэму, то смерць наступала праз накалькі гадзін. Было і так, што хворы лажыўся спаць, не падазраючы аб небяспецы і больш не прасыпаўся. Зарас такая чума называецца першасна-септычная. Нярэдка на вуліцах гарадоў можна было сустрэць людзей ў масках у выглядзе птушынага клюва, у які клалі розныя расліны, якія павінны былі адганяць захворванне… Да 1351 года чума абышла ўвесь кантынент. Сярэдневяковы гісторык Фруасар сцвярджае, што загінула 3-яя частка свету (34 млн чал) з 1347-1351 гг. З гэтым пагаджаюцца і сучасныя даследчыкі. Гэтае захворванне засталося і па сённяшні дзень. Чума вярталася ў 1361 г., 1369 г., 1665 г. ( у Англіі – памерла каля 100 000 чалавек). Апошні час яе ўспышкі назіраліся ў Індыі ў 1995 годзе. Нягледзячы на ўсі намаганні, вучоныя не могуць адказаць на наступныя пытанні:Чаму чума ахоплівала толькі раўніны, даліны рэк, марское ўзбярэжжа?Чаму дзве хвалі чумы распаўсюджваліся па тых жа тэрыторыях, за той жа час , што і першая пандэмія чума Юсцініана (531-589)?Чым можна растлумачыць заканамернасць, ачаговасць гэтага захворвання?Чаму чума распаўсюджвалася на фоне існуючай праказы і вялікай колькасці захворванняў натуральнай оспай? Вынікі чумы для Еўропы:Колькасць насельніцтва скарацілася да 51 млн чалУзровень смяротнасці ў некаторых італьянксіх гарадах склаў больш за 50%Вярнуцца да колькасці насельніцтва да “чорнай смерці”, Еўропа змагла толькі ў пачатку XVIII ст.Гарады. Гарады ў сярэдневяковай Еўропе былі невялікімі. У срэднім у гарадах Заходняй Еўропы жыло не болей 5-7 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам 15-20 тыс. ужо лічыўся вялікім, а насельніцтва 40-50 тыс. было толькі ў сталіцах вялікіх дзяржаў, такіх як Лондан ці Парыж. Зусім маленькі гарадок мог налічваць усяго 2-3 тыс. жыхароў. Некалькі іншая сітуацыя склалася ў Італі, дзе насельніцтва гарадоў было большым у колькасных адносінах. Падчас падаецца даволі разнастайная інфармацыя наконт ацэнкі колькасці жыхароў гарадоў, што звязана з наступнымі момантамі: указвалася ў дакументах толькі дарослае насельніцтва ці толькі дарослыя мужчыны. Адлегласць паміж гарадамі была невялікая і не была больш як 1-2 дні коннага шляха (30-50 км).Гарады будаваліся па берагах рэк, уздоўж буйных трактаў ці вакол замкаў. Калі горад будаваўся на дарозе, то яе частка ў межах горада пераўтваралася ў галоўную гарадскую вуліцу. Ва ўзбярэжных гарадах галоўнай вуліцай звычайна станавілася дарога, якая вяла ад галоўнага будынка горада да берага. Радзей галоўная вуліца цягнулася ўздоўж ракі ці марскога берага (гэта характэрна для гарадоў, узнікшых з рыбацкіх пасёлкаў). Усі гарады былі акружаны сценамі.Пытанні класу: Навошта гораду сцены? З чаго яны будаваліся?З-за пастаянных войн гараджанне вымушаны былі змагацца за сваё жыццё са зброяй у руках. Пад час абароны ўсі дарослыя мужчыны ўдзельнічалі ў абароне. Кожны гараджанін меў зброю. Гарадская варта састаяла з гараджан. У многіх гарадах кожны грамадзянін павінен быў адслужыць некаторы час у гарадской варце. Тэрмін службы быў ад некалькіх тыдняў да паўгода. Вартавыя не толькі наглядалі за парадкам, збіралі дань з прыязджаючых. Але і праходзілі пэўную ваенную школу. Магістрат наймаў прафесійных ваяроў, якія самі добра валодалі зброяй і маглі нечаму навучыць іншых. У некаторых гарадах праводзіліся рэгулярныя ваенныя агляды, на якія гараджане з’яўляліcя са зброяй.Вакол гарадскіх сцен існавалі сады і агароды, якія належылі гараджанам.Пытанне класу: Навошта гараджанам мець сад ці агарод за межамі горада?Вельмі часта бліжэйшая сельская акруга (на 3-5 міль ваколгорада) належыла гораду і ўваходзіла ў юрысдыкцыю гарадскіх улад.Гарадскія вароты зачынялі з заходам сонца і адчынялі на досвітку. Звычайна аб пачатку дня абвяшчаў бой званоў ці горн. Гадзіннік з боем на башне ратушы мог сабе дазволіць толькі буйны горад. “Хвіліны” гадзіннік не паказваў. Пытанне класу: Чаму ў сярэднявеччы гадзіннікі былі не паказвалі “хвіліны”?Многія гарады мелі аднатыпную радыяльную планіроўку. У цэнтры галоўная плошча, на якой знаходзіліся галоўныя будынкі:сабор, ратуша ці зала паседжанняў. Ад плошчы радыюсам разбягаліся вуліцы. Яны не былі прамымі, пятлялі, утваралі маленькія плошчы, іх аб’ядноўвалі праходы. Усё гэта ўтварала лабірынт, у якім прыезжы мог заблудзіцца. Бліжэй да цэнтра будаваліся дамы багатых людзей, а далей дамы і майстэрні рамеснікаў, а на акраінах-трушчобы. Недалёка ад гарадскіх варот знаходзіліся купецкія падвор’і, дзе маглі астанавіцца праезжыя купцы. Тут жа знаходзіліся склады тавараў. Калі горад стаяў на беразе судаходнай ракі ці мора, то ў баку порта ўтвараўся партовы квартал.У буйных гарадах меліся манетныя двары. Гнекаторыя гарады выкупалі гэтае права ў сеньора і чаканілі свае асабстыя манеты.Манетны двор ахоўваўся, а за самім працэсам назіралі спецыяльныя чыноўнікі. Персанал манетнага двара быў невялікі. На буйных манетных дварах у сталіцах – 5-7 майстроў і 10-30 чалядніка, рабочых. Усі работнікі былі аб’яднаны ў асобны цэх. Яны працавалі непасрэдна на караля і атрымоўвалі мноства прывілеяў. Нярэдка майстры манетнага двара былі адначасова і мяняламі. Люмпенаў у гарадах было няшмат. У невялікіх рамесных гарадах людзей без ніякага роду заняткаў практычна не было – горад ад іх пазбаўляўся. Больш іх было ў буйных гандлёвых гарадах, дзе быў вялікі попыт на некваліфікаваную рабочую сілу – слуг, грузчыкаў. У буйных гардах існавала шмат жабракоў і некаторыя з іх стваралі так званыя “братствы” і гарадскія ўлады збіралі падатак з “афіцыяльна жабруючых”Улада і падаткі. Старажытны горад жыў у рэжыме двоеўладдзя. З аднаго боку горад меў сваю выбарную ўладу – магістрат, гарадскі савет, мэр ці бургамістр, а з другой горад падчыняўся мясцоваму феадалу, епіскапу ці каралю. Існавалі таксама гарады – “камуны”, якія карысталіся самакіраваннем. Выбарчым правам карысталіся ўсі грамадзяне горада. Для атрымання статуса “паўнапраўнага грамадзяніна” чалавек павінен быў валодаць нейкай маёмасцю на вызначаную суму, ці валодаць зямлёй у горадзе ці бліжэйшым прыгарадзе. Некаторыя гарады выкуплялі права суда над гараджанамі. Тады суд вяршылі ці выбарчыя асобы з ліку гараджан (англійскі варыянт) ці прафесійныя юрысты (французскі варыянт). Што тычыцца падаткаў, то былі гарады, якія плацілі каралю нейкую фіксаваную суму, а расклад яе па жыхарах быў справай магістрата. У горадзе існавала 2 паралельных сістэмы збора падаткаў: адна адна ад караля, а другая – ад магістрата на карысць горада. Горад імкнуўся выкупіць як мага болей усялякіх збораў. Рэальны даход чалавека нікога не цікавіў. Падаткі бралі з маёмасці (рэальна існуючай на данны момант) і аблагаліся канкрэтныя дзеянні. Так, напрыклад, падатак браўся за праезд праз мост, за ўвоз у горад тавараў, за гандаль на рыначнай плошчы, за права вывешываць над майстэрняй шыльду. За невыплату падаткаў, частка маёмасці гараджаніна магла быць канфіскавана ці продана. Гараджане, якія не мелі маёмасці, часта вызваляліся ад выплаты падаткаў.Кірмашы. У XIV-XVстст. цэнтр кірмашнага гандлю змяшчаецца на поўнач. Галоўным цэнтрам становіцца г.Брюгге ў Фландрыі. Узровень капіталу ў XVст. прывёў да з’яўлення грашовых і крэдытных аперацый. Узнікаюць першыя банкі. З’явіліся яны ў Паўночнай Італіі, Ламбардыі, а потым пачынаюць распаўсюджвацца ў шматлікіх еўрапейскіх гарадах.
Санітарныя ўмовы. Адходы ў гарадах выліваліся ў канавы, якія існавалі па баках вуліц. Каналізацыя існавала па выграбному метаду і ноччу адходы вывозіліся за межы горада. Людзі такой прафесіі называліся “начны майстар” ці “начны кароль”. Нешта накшталт цэнтралізаванай гарадской сістэмы каналізацыі пачало з’яўляцца даволі позна і ў буйных гарадах. У невялікіх жа адкрытыя сточныя канавы праіснавалі аж да XVIIIст. Паколькі санітарныя ўмовы былі вельмі дрэннымі, то ў гарадах існавала шмат крыс, якія былі разносчыкамі эпідэмій. Сярод насельніцтва была высокая смяротнасць. Асвятляліся вуліцы гарадоў лампадкамі, якія знаходзіліся ў нішах з выявамі святых, ці факеламі ў руках слуг, якія суправаджалі гаспадара. Адным з першых успамінаў аб асвятленні вуліц ліхтарамі адносіцца да Фларэнцыі XVст. У Лондане ўпершыню ў XVIIст. адной асобе быў выдадзены патэнт на права асвятлення вуліц, а ноччу, калі не быў відны месяц з 6 да 12 гадзін ён усталёўваў ліхтары каля кожнай 10 дзверы.
Дамы. Ужо ў XV ст. шмат дамоў будавалася з камяню і цэглы. Так, напрыклад, у Фларэнцыі дамоў з камення было больш,чым драўляных. Што тычыцца Парыжа, то ён у XVст. толькі пачынае “апранацца каменнем”. У Лондане каменныя дамы будуюцца пры Елізавеце, а канчаткова пасля пажара 1666 года, калі была знішчана трэць горада. Гэта былі збудаванні на драўляным каркасе з гліняным напаўненнем. Але кварталы беднаты будаваліся з гліны, дрэва.
Дах рабілі з чарапіцы,саломы. Пагарэльцам магістрат аказваў дапамогу толькі ў тым выпадку, калі дах быў чарапічны, а не саламяны. У вёсцы дамы былі простыя. Яны састаялі з 1 памяшкання, якое адначасова выконвала функцыі спальні, кухні, святліцы. Памяшканні для свойскай жывёлы знаходзіліся пад адным дахам з жылым (Італія, Францыя, Паўночная Германія) ці асобна ад яго (Аўстрыя, Паўднёвая Германія). У XVст. стала характэрным для італьянскіх і паўднёвагерманскіх гарадоў будаванне дамоў змешанага тыпу. Італьянцы будавалі дамы за горадам. Такія вілы апісвае італьянcкі гуманіст XVст. Джавані Санмініаці:” Не абавязкова, каб жылыя будаванні былі высокімі, як у горадзе, так як тут няма нястачы у прасторы… У доме павінна быць не болей 2 паверхаў. Такія будынкі распаўсюджаны ў вёсцы… Кухні і ўсі падсобныя памяшканні размяшчаюцца ў падвале… Акрамя параднай залы патрэбна мець невялікі салон, вокны якога выходзяць на поўдзень. Гэта зімовае памяшканне. Недалёка знаходзіцца памяшканне, дзе гатуюць ежу, якую можна есці ў халодным выглядзе. На ніжнім паверсе размяшчаюцца таксама кладоўка, прыбіральня, унутраныя пакоі. На верхнім паверсе існуюць пакоі для сям’і, памяшканні для хлеба, садавіны і гародніны, ежы…З поўдня можа быць пабудавана зала ці галерэя для назірання ваколіц, а таксама для размяшчэння адзення…”
Пытанні класу: Ці сустракаюцца на сённяшні дзень такія дамы? Чым старажытны быт адрозніваецца ад сучаснага?
Больш увагі пачынае надавацца ўнутранаму інтэр’еру. У дамах сярэдняга і высокага дастатку падлога першага паверха пакрываецца каменнымі ці керамічнымі плітамі. А падлога 2 паверха – дошкамі. Паркет з’явіўся ў XIVст. і да XVIIIст быў раскошай нават ў каралеўскіх палацах. Існаваў звычай пасыпаць падлогу 1 паверха травамі і кветкамі летам і сенам зімой. У XVI ст. іх замяняюць дываны. Драўляная падлога верхняга паверха адначасова з’яўляўся дахам для ніжняга. Дошкі выкладваліся на драўляны каркас, які абапіраўся на балкон, які ў сваю чаргу перасякаў памяшканне ці на уступах ў сценах. І драўляныя балкі, і дошкі, і каркас багата ўпрыгожваліся. Сцены распісвалі. У XVст з’явіліся шпалерныя тканіна з бархата, шоўка, скуры, парчы. З Фландрыі пачала распаўсюджвацца ў XV ст. мода на габелены. Сюжэтам для іх былі з антычнай, біблейскай міфалогіі, гістарычныя падзеі .Вялікім попытам карысталіся мільфлеры – шпалеры з тканіны з выявамі жыцця сялян і сеньораў на фоне кветак. У XV ст. з’явіліся папяровыя шпалеры. А ў XVIIст. попыт на папяровыя шпалеры стаў паўсюдны. Адной з праблем было асвятленне памяшкання. Вокны былі невялікія, таму што не ведалі, чым іх зачыніць. З гэтай мэтай выкарыстоўвалі прамасленыя тканіны, папера, драўляныя аканіцы, гіпс, кавалкі шкла замацоўвалі свінцовай аправай і прымацоўваліся да рамы (такое маглі дазволіць толькі заможныя людзі, святары). Крыніцамі асвятлення былі факелы, лучына, свечы, полымя каміна. Каміны аздабляліся фрэскамі, скульптурамі, ляпнінай. Але дымаход з-за вялікай цягі забіраў шмат цяпла, таму пасярэдзіне памяшкання ставілася жароўня. Водаправод у дамах адсутнічаў. Таму важнае месца належыла збанам і тазам. Раніцай было прынята абціраць твар і рукі мокрым ручніком. Бані ў XVст. былі даволі рэдкай з’явай, што тлумачыцца забаронай царквы. Яна лічыла, што бані з’яўляюцца вялікай пагрозай маралі. Ванныя памяшканні з’явіліся толькі ў XVI ст. і былі раскошай. Туалет са слівам вады быў вынайдзены ў Англіі ў канцы XVIст. Паколькі гэта было вялікай праблемай, то нават французскі кароль Генрых III ў 1578 годзе выдаў спецыяльны ўказ аб тым, ка, залы яго палаца кожную раніцу ачышчалі ад адходаў.
Ежа. У ежы разнастайнасці не назіралася. Каля 60% рацыёна займалі ўгляводы: хлеб, кашы, супы. Галоўнымі злакамі з’яўляліся жыта (Паўночная Еўропа) і пшаніца (Паўднёвая і Сярэдняя Еўропа).Дапаўнялі рацыён проса і полба (паўднёвыя рэгіёны) і авёс (паўночныя рэгіёны).Заможныя людзі спажывалі хлеб пшанічны з прасеянай мукі. Сяляне спажывалі жытні хлеб дрэннага памолу, з дадаткам рысавай мукі. Хлеб замянялі праснакамі з мукі розных злакаў, каштанаў, якія адыгрывалі ў Паўднёвай Еўропе да з’яўлення бульбы значную ролю. Елі таксама бабы, гарох, з якога выпякалі, нават, хлеб. З гарохам ці бабамі гатавалі мяса. Заможныя людзі ведалі апельсіны, лімоны, міндаль, абрыкосы, тыква, фасоль, перац, таматы, кукурузу. Ежу прыпраўлялі лукам і часнаком, укропам, карыяндрам. Раслінны алей атрымлівалі з ільну, арэхаў, гарчыцы, алівак, фісташак. Палову года састаўлялі посныя дні. У Цэнтральнай і Усходняй Еўропе спажывалі больш свініны і ялавічыны; у Англіі, Іспаніі, Францыі, Італіі – бараніны. Гараджане наогул спажывалі мяса болей, чым сяляне. У меню ўключалі таксама і рыбу. Сахар з’явіўся ў Еўропе ў XVI ст., а да гэтага часу быў раскошай. Сярод напіткаў першае месца займала вінаграднае віно, таму што якасць вады была вельмі дрэнная. Вельмі цаніліся віна кіпрскія, рэйнскія, партвейн, малага, мадэра. У XVст. улады Нюрнберга вымушаны былі забараніць продаж віна ў святочныя дні. Шакалад у XVIст. з’явіўся ў Іспані, ім імкнуліся вылячыць дызентэрыю, халеру. Што тычыцца сялян, то кавалак сала з хлебам з’яўляўся раскошай, таму часта бралі хлеб з сырам і лукам. Да патрэб сучаснага чалавека, які спажывае 3,5-5 тыс калорый ў дзень, маглі дасягнуць толькі вярхі грамадства. Сярэдняяя маса абмяжоўвалася 2 тыс. калорый.
Сучаснікі падзей сярэднявечча звярталі увагу не на якасаць, а на колькасць прадуктаў, якія былі на пірах. Напрыклад, на вяселлі аднаго баварскага феадала ў канцы XVст. з’елі 300 туш бычкоў, 62 тыс.кур, 5 тыс. гусей, 75 туш кабаноў, 750 тыс. ракаў, 440 бочак віна.
Паступова з цягам часу узрастае колькасць перамен блюд. З успамінаў венецыянскага гуманіста Э.Барбаро:”У меня не было аппетита, поэтому я больше смотрел по сторонам, чем ел. Сначала принесли розовую воду для мытья рук. Потом предложили пастилки из кедровых орешков и засахаренный миндаль, называемый здесь марципаном. На второе были гренки со спаржей. Третье блюдо: отварная сепия, гарнированная мелко нарубленной жареной печенью. На четвёртое: жаркое из газели, пятое – отварная телячья голова. Шестое: ассорти из каплуна, откормленных голубей, кур, говяжьего языка и ветчины. Седьмое блюдо: жаркое из козлятин. Восьмое: куропатки, фазаны, а к ним – оливки. Девятое – жареный петух в медовом соусе. Десятое блюдо: жареная свинина в соусе. Одиннадцатое: жареный павлин в соусе с фисташками. Двенадцатое блюдо: сладости, сделанные из яиц, молока, сахара, шалфея. Тринадцатое: артишоки с сосновыми орешками. Четырнадцатое: засахаренная айва. Пятнадцатое: финики, фрукты, сладкие вина и прочий десерт»
Пытанні класу: Што вас здзівіла ў першую чаргу пры апісанні падзей? Як вы лічыце, куды аддавалі тую ежу, якую не змаглі з’есці госці?
У Італіі ў XV ст. кандытарскія вырабы рабілі аптэкары. У іх можна было знайсці карамель, торт.
Відэльцы з 4 зубцамі з’явіліся ў XVст. у Фларэнцыі. Часта бывала і так, што 1 талерку ставілі на 2 гасцей. Каб набраць суп, некаторыя прыносілі лыжкі з сабой.
Становішча жанчыны. У разглядаемы намі перыяд асаблівае развіццё атрыміла ў Францыі гарадское права, у якое уваходзіла сямейнае права. Яно прадугледжвала наступнае:
Стварыць сям’ю маглі мужчыны, дасягнуўшыя 30 год, а жанчыны 25 і абавязкова павінна быць згода бацькоў. Шлюб патрабаваў царкоўнай нарады. Несапраўднымі прызнаваўся шлюб паміж сваякамі, асобамі, не атрымаўшымі хрышчэння, пад уплывам падману, насілля Муж у французскай сям’і з’яўляўся апякуном жонкі. Жонка павінна была падпарадкоўвацца мужу, без яго згоды не магла здзяйсняць юрыдычныя дзеянні. На поўначы Францыі прызнавалася агульнасць маёмасці ў шлюбе, а на поўдні асобны рэжым маёмасці мужа і жонкі. Шлюб спыняўся са смерццю жонкі ці мужа, а таксама разводам. У Германіі жанчыны былі адхілены ад наследвання. У Англіі пасаг, які прыносіла жонка, пераходзіў у распараджэнне мужа, які мог распараджацца рухомай і нерухомай маёмасцю. Муж мог карыстацца маёмасцю жонкі пасля яе смерці, калі ў х заставаліся дзеці.Многія жанчыны пасля смерці мужа набывалі некаторую сабоду. Але і пры жыцці мужа некаторыя жанчыны значацца ў спісах падаткааблагацеляў, што гаворыць аб тым, што яны валодаюць пэўнай маёмасцю і могуць ёй распараджацца. Колькасць іх невялікая (14%)Пытанні классу. Ці адрозніваліся правы жанчыны ў сярэднявеччы ад сучасных? Чым? Якімі правамі валодалі жанчыны ў Старажытнай Грэцыі, Спарце? З чым звязаны змяненні ў становішчы жанчын ў Сярэднія вякі?
Усі дадзеныя, якія падае настаўнік, пацвярджаюцца тэкстам падручніка, які праглядваюць вучні пасля пэўных частак новага матэрыялу.
Рэфлексія.
 Што новага і незвычайнага даведаліся на сённяшнім уроку?
 Ці хацелі б вы жыць ў тыя далёкія часы ці не? Чаму?

Оставить комментарий