Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў.

Машеров П. М.

Машеров П.М.

Аўтар. Стасюк І.Ф.

ГУА «Сярэдняя школа №26 г.Брэста»

Мэты і задачы ўрока.
Навучальная. Пазнаёміць вучняў з асноўнымі прынцыпамі эканамічнай рэформы 1965 года. Разгледзець ўмовы і вынікі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70я-1й паловы 80х гадоў. Вызначыць прычыны замаруджвання тэмпаў росту нацыянальнага даходу БССР.

Развіваючая. Прывіваць вучням уменні да вырашэння вучэбных задач; праводзіць пралель з сучаснасцю; заахвочваць выказваць свой пунк гледжання на гістарычныя падзеі і факты; фарміраваць культуру мовы.

Выхаваўчая. Выхоўваць у вучняў павагу да гістарычнага мінулага, інтарэс да нацыянальнай гісторыі, пачуццё адказнасці чалавека за праводзімыя эксперыменты з прыродай.
Тып урока – вывучэнне новага матэрыялу.
План урока.
1. Арганізацыйны момант.
2. Асноўыя прынцыпы эканамічнай рэформы 1965 года.
3. Прамысловае развіццё і развіццё сельскай гаспадаркі БССР у 1970я-1й палове 80х гадоў.
4. Замаруджванне тэмпаў росту нацыянальнага даходу рэспублікі ў першай палове 80х гадоў.
5. Замацаванне.
6. Дамашняе заданне №12.
Літаратура.
1. В.І.Галубовіч. Згітсорыі эканамічных рэформаў на Беларусі. МН.-1997-102с
2. В.В.Грыгор’ева. Ці ведаеце Вы гісторыю сваёй краіны. Мн.- 1998-с.174-178
3. В.И.Голубович. Экономическая история Беларуси. Мн.-2001-с.324-337
4. В.М.Фомин.История Беларуси 1945-2005гг. Мн.-2006-199с
На дошцы.
Тэрміны.
1. Валюнтарызм.
2. Мадэрнізацыя.
3. Нацыянальны даход.
4. Інтэнсіўны шлях развіцця.
5. Экстэнсіўны шлях развіцця.
6. Плюралізм.
7. Дэфіцыт.
8. Экалогія.
9. Ваенна-прамысловы комплекс. Тэма. Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў.
Дамашняе заданне.
№12.Падрыхтаваць інфармацыю аб ролі Машэрава П.М. у жыцці рэспублікі
Карта Беларусі. Касыгін А.М.
Хрушчоў Н.С.
Слова настаўніка. Кожная краіна ў сваім развіцці імкнецца дасягнуць поспехаў, каб палепшыць дабрабыт насельніцтва, павысіць нацыянальны даход, заняць вядучыя пазіцыі ў эканамічным рэйтынге і дастойнае месца сярод развітых краін.Вядучыя эканамісты прапаноўваюць рад рэформаў, якія павінны спрыяць станоўчаму развіццю эканомікі. Але незаўсёды планы рэалізуюцца дастаткова паспяхоўна і эфектыўна. Час патрабаваў правядзенне рэформаў і ў БССР. Так гаспадарчая рэформа была праведзена ў 1965 годзе. Але спачатку давайце ўспомнім тэрміны, якія нам спатрэбяцца на сённяшнім уроку. У каго ўзнікнуць цяжкасці – могуць скарыстаць слоўнік тэрмінаў у канцы падручніка на стар.180. Успомнім значэнне тэрмінаў(зафіксаваны на дошцы).
Адной з прычын правядзення рэформы 1965 годы было нарастанне эканамічных цяжкасцей. Народная гаспадарка рБеларусі з’яўлялася часткай адзінага эканамічнага комплексу СССР.
Нацыянальны даход СССР Прырост прадукцыйнасці працы ў СССР Прырост рознічнага тавараабароту СССР
1950-1958гг Узрос у 1,17 раза 7,6% 12%
1958-1965гг Узрос у 0,16 раза 4,55% 6,7%
Пытанне класу. Як вы лічыце, якія прычыны абумовілі зніжэнне тэмпаў эканамічных паказчыкаў?(Тут модна ўзгадаць Сусветную гісторыю і эканамічнае, палітычнае становішча СССР ў разглядаемы перыяд) Разам з настаўнікам вучні павінны ўзгадаць наступныя прычыны эканамічнага крызісу: Валюнтарысцкія метады кіравання Дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне Немагчымасць кіраваць гаспадаркай з аднаго цэнтра Неўраджаі, засухі Змены ў сусветных цэнах на сыравіну Экстэнсіўныя метады гаспадарання Жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў.
За кожнай рэформай заўсёды стаяць людзі. А што ж сабой прадстаўляў чалавек, які быў ініцыятарам гаспадарчай рэформф 1965 года? Заслухоўваецца аперажальнае дамашняе заданне.

Касыгін Аляксей Мікалаевіч нарадзіўся 08.02.1904 года. Дзеяч Камуністычнай партыі, член Палітбюро ЦК КПСС. Член Камуністычнай партыі. Нарадзіўся ў сям’і рабочага-токара. У 15 гадовым узросце пайшоў у ЧырвонуюАрмію. Служыў у яе радах у 1919-1921гг. Пасля дэмабілізацыі з 1921 года навучаўся ў Ленінградскім кааператыўным тэхнікуме, пасля заканчэння ў 1924 годзе на працягу 6 год працаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі Сібіры. Пасля заканчэння Ленінградскага тэкстыльнага інстытута ім. Кірава працаваў на тэкстыльнай фабрыцы майстрам, потым узнчальваў цэх. З 1938 года заведваў прамыслова-транспартным аддзелам Ленінградскага абкома ВКП(Б). У лютым 1939 года –нарком тэкстыльнай прамысловасці СССР. У 1943-1946 гг. быў Старшынёй Саўнаркома РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны праводзіў работу па перабудове народнай гаспадаркі для патрэб абароны краіны. З лютага па чэрвень 1942 года знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе, як ўпаўнаважаны Дзяржаўнага камітэта абароны. Адказваў за забеспячэнне горада. Прымаў удзел у працы мясцовых партыйных і савецкіх органаў. А таксама ВаеннагаСавета Ленінграцкага Фронта.У пасляваенны перыяд займаў пост міністра фінансаў СССР, міністра лёгкай прамысловасці. Узначальваў міністэрства прамысловых тавараў шырокага спажывання. З 1957 года- Старшыня Савета міністраў СССР. Адначасова з 1959 -1960х гадоў з’яўляўся Старшынёй Дзяржплана СССР. У кастрычніку 1964 года А.М.Касыгін стаў Старшынёй Савета Міністраў СССР. На Вераснёўскім(1965г) Пленуме ЦК КПСС Касыгін выступіў з дакладам аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю і эканамічным стымуляванні прамысловай вытворчасці. Неаднаразова прадстаўляў СССР на міжнародных канферэнцыях, узначальваў савецкія партыйна-урадавыя дэлегацыі ў розныя дзяржавы свету. За заслугі перад Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавай ў камуністычным будаўніцтве Касыгін ў 1964 годзе атрымаў званне Героя Сацыялістычнай працы. Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга і медалямі.
Далей выкарыстоўваюцца лісты з запісам асноўных напрамкаў рэформы. Вучні самастойна праглядаюць іх і потым адказваюць на пытанні.
Сутнасць рэформы 1965 года.
1. Зменена сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Калі раней планы даводзіліся толькі на 1 год, то зарас уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі.
2. Закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю павялічыліся ў 1,5-2 разы. За кожную тону збожжа звыш плана ўводзілася 50% надбаўка ад закупачнай цаны.
3. Дзяржава брала на сябе ўсі работы па меліярацыі, вапнаванню кіслых глеб, паляпшэнню лугоў. Пастаўлялася на вёску амаль 2 мільёны трактароў, грузавых аўтамабіляў, планавалася пабудаваць 200 рамонтных заводаў.
4. Планавалася ўкараняць ў сельскую гаспадарку дасягненні навукі і перадавога вопыту.
Якія з пералічаных фактараў аказалі станоўчае, а якія адмоўнае значэнне на рэформу?
• Стрымліванне падзення тэмпаў росту асноўных эканамічных паказчыкаў.
• Непаслядоўнасць і палавінчатасць праводзімых рэформ.
• Нерашучасць пры правядзенні рэформы.
• Немагчымасць пераадолення існуючага мыслення кіраўнікоў у новых гістарычных умовах, ціск старых прыярытэтаў.
• Кансерватызм.
• Нехапала кваліфікаваных кадраў.
• Захавалася камандна-адміністрацыяйная сістэма.
• Павольны правод невялікай групы прадпрыемстваў на новыя ўмовы (На новыя гаспадарчыя ўмовы пераведзена 90% прадпрыемстваў толькі ў 1972 годзе)
• Злом старых гаспадарчых механізмаў кіравання
• Прыпіскі паказчыкаў.
• Павышэнне цэн як сродак росту прыбытку замест зніжэння сабекошта прадукцыі.
• Не развівалася прадпрымальніцтва.
• Экстэнсіўны шлях развіцця.
Настаўнік. Вырабы беларускай прамысловасці былі прадстаўлены на сусветных прамысловых выставах “Экспа-67” у Манрэалі, “Экспа-70” у Осака. Дасягненні былі наступнымі:
БССР удзельнічала ў 200 міжнародных выстаўках і кірмашах
Залатымі прызамі адзначаны аўтасамазвалы “БелАЗ-540” і “БелАЗ-548”, трактар “Беларусь”
Атрымана 7 залатых медалёў і ганаровых дыпломаў

БелАЗ-540
БелАЗ 540
Гэта аўтамабіль –гігант. Тэхнічныя дадзеныя наступныя: вес-21т, даўжыня – 7, 25 м, шырыня -3,48 м, высата – 3,58 м, грузапад’ёмнасць – 27 т.

БелАЗ 548
БелАЗ 548

Прамысловае развіццё рэспублкі ў 1970я – 1й палове 80х.
У пачатку 70х гадоў гаспадарчая рэформа 1965 года з-за карэкціровак, паправак, абмежаванняў амаль перастала дзейнічаць. Хаця спіс дэфіцытных прадуктаў быў вельмі вялікі, прамысловасць давала на рынак вялікую колькасць нехадавых тавараў. У лёгкай і харчовай прамысловасці працавала 35-40% рабочых і служачых, але сюды накіроўвалася толькі 8% капіталаўкладанняў. Здабываючая прамысловасць атрымлівала толькі 30% капіталаўкладанняў. Узрасла інтэнсіфікацыя эканомікі. Відавочым станавілася наступная супярэчнасць паміж дасягнутым узроўнем развіцця вытворчасці, магчымасцямі НТР і ўстарэлымі адміністрацыйна-камаднымі метадамі кіравання. Паступова пачалі праяўляцца негатыўныя з’явы:
1. Рабочыя былі незадаволены пагаршэннем прадуктовага забеспячэння, недахопам спажывецкіх тавараў, ростам цэн.
2. У служачых з фіксаванай зарплатай і пенсіянераў змяншаўся памер даходаў.
3. Сяляне незадаволены абмежаваннямі на асабістую гаспадарку і змяншэннем даходаў ад працы ў грамадскай гаспадарцы.
4. Чыноўнікі адчулі нестабільнасць свайго становішча ў выніку частых перабудоў і рэарганізацый.
5. Наменклатурныя работнікі незадаволены скарачэннем іх прывілей.
6. Расла ідэалагічная кампанія па празмернаму ўсхваленню Хрушчова.
7. Нерацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў прывяло да іх штучнага дэфіцыту.
Але назіраліся і станоўчыя моманты.
1. Капіталаўкладанні ў народную гаспадарку склалі 68 млрд рублёў (1970-1985гг)
2. У строй дзеячых былі ўведзены звыш 170 прамысловых прадпрыемстваў (Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, чацвёрты салігорскі камбінат, завод сінтэтычных валокнаў у Гродна)
3. Удасканальваліся метады працы, яе аплата.
4. Укараняўся брыгадны падрад.
Да якіх гэта прывяло вынікаў, вы можаце паглядзець у табліцы.
Рост прадукцыі прамысловасці ў 1985 г. у параўнанні з 1970 г.
БССР СССР
Вытворчасць прадметаў спажывання У 2,6 раза У 2 разы
Нацыянальны даход У 2,3 разы У 1,9 раза
Агульная колькасць прадуктаў прамысловасці У 3 разы У 2, 2 раза
Пры развіцці прамысловасці ставіліся такія задачы, як павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця народа, актыўнае прымяненне дасягненняў НТР, якімі карысталася Заходняя Еўропа.
Далей вучні самастойна знаёмяцца з тэкстам падручніка на стар.67-72. Потым у выніку работы ў парах вызначаюць:
1. Якія з’явіліся новыя галіны прамысловасці? Чаму менавіта на іх рабілася стаўка ў першую чаргу?
2. З чым было звязана развіццё ВПК.
3. Вызначыць прычыну дэфіцыту тавараў першай неабходнасці і назваць іх.
4. Чаму моладзь перасялялася з вёскі ў горад? Вызначыць станоўчыя і адмоўныя моманты гэтай з’явы.
5. Пералічыць новыя віды транспарту, якія ўводзіліся ў эксплуатацыю.
Сельская гаспадарка.
Настаўнік. У разглядаемы намі перыяд сельская гаспадарка заставалася самай слабай галіной эканомікі. Пасля 1965 года новыя метады гаспадарання не маглі існаваць разам са сарой сістэмай кіравання сельскай гаспадаркай. Узрос апарат кіравання. Абмен паміж горадам і сялом заставаўся неэквівалентным. За 15 гадоў сем былі неўрадлівымі( 1972, 1974, 1975, 1979, 1980, 1981, 1984гг) Адбывалася ўшчамленне эканамічных інтарэсаў сялян. На фоне СССР сельская гаспадарка развівалася больш дынамічна. Выкарыстоўвалася сельскагаспадарчая авіяцыя, на кожны калгас прыходзілася больш 26 трактароў і 15 камбайнаў.
Былі электрыфікаваны калгасы і саўгасы, населеныя пункты рэспублікі, якія налічвалі больш 10 двароў. Узраслі пастаўкі мінеральных угнаенняў, праводзілася меліярацыя (асушана 2, 3 тыс. га зямель). Спачатку праблемы сельскай гаспадаркі імкнуліся вырашыць пры дапамозе павелічэння капіталаўкладанняў, але гэта не дапамагло. Значная частка сродкаў выкарыстоўвалася для будаўніцтва неапраўдана дарагіх вялікіх жывёлагадоўчых комплексаў, будаўніцтва райцэнтраў, а не на павышэнне ўраджайнасці глебы, механізацыю вытворчасці, сацыяльную сферу ў вёсцы, захаванне і пераапрацоўку прадукцыі (так страты збожжа складалі 20%, бульбы 49%, агародніны 33%). Таму вынікі былі даволі сціплыя. Большасць калгасаў і саўгасаў былі ўбытачнымі. Прырост валавай прадукцыі знізіўся ўдвая. Некалькі разоў павышаліся закупачныя цэны, але гэтага было недастаткова., так як цэны на сельскагаспадарчую тэхніку ўзраслі ў 2-5 раза. З 1977-1981 гг. Былі прыняты меры ў падтрымку асабістай уласнасці калгаснікаў, якая давала 30% мяса, малака. Ліквідаваліся абмежаванні на ўтрыманне хатніх жывёл, калгаснікі маглі браць крэдыты, атрымалі права на грамадзянскі пашпарт, пенсію, сацыяльнае страхаванне. Сельская гаспадарка спецыялізавалася на развіцці мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці бульбы, ільну.
Негатыўныя моманты рэформы народнай гаспадаркі вучні вызначаюць пры дапамозе тэксту параграфа на стар.74 і табліцы на стар.75 падручніка. Таксама вучням прапаноўваецца параўнаць метады гаспадарання 70-80х гадоў з сучаснымі. Для гэтага можна скарыстаць сродкі масавай інфармацыі (вучняў аб гэтым папярэджваюць загаддзя)
Паляпшэнне дабрабыту насельніцтва.
1960я гады вызначаліся павышэннем дабрабыту насельніцтва. Узрос нацыянальны даход. Павышэнне дабрабыту народа праходзіла ў наступных формах:
Павышэнне рэальных даходаў насельніцтва. Паляпшэнне сацыяльнага забеспячэння. Развіццё гандлю і бытавога абслугоўвання. Паскарэнне жыллёвага будаўніцтва. Паляпшэнне аховы здароўя.
У павышэнні рэальных даходаў насельніцтва пэўную ролю адыграла паніжэнне рознічных цэн на прадукты харчавання і прамысловыя тавары. Потым рэсурсы накіроўваліся на павышэнне грашовых даходаў працоўных, асабліва з нізкай зарплай. Так, з 1953 да 1964гг. зарплата рабочых павялічылася на 44, 5 % , інжэнерна-тэхнічнага персанала на 25, 7%, служачых 32,9%. Рэальнае павышэнне даходаў насельніцтва адбывалася за кошт грамадскіх фондаў, з якіх дзяржава аплачвала 2/3 расходаў на жыллё, пенсіі, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне. Хуткімі тэмпамі раслі і даходы калгаснікаў, а таксама пенсіянераў.У 70я гады ўсталёўваліся новыя аклады і стаўкі. У выніку чаго заработная плата служачых узрасла на 63% і саставіла 173 рублі за месяц(па СССР- 190 рублёў), аплата працы калгаснікаў — 154 рублі (па СССР – 153 рублі). Паралельна ўзрос агульны дэфіцыт прадметаў спажывання. Аклады нізкааплатных слаёў падцягвалі да акладаў сярэднеаплатных. Нарастала незбалансаванасць рынку. Вострай і невырашанай заставалася жыллёвая праблема. У 1985 годзе 30% насельніцтва чакалі паляпшэння жыллёвых умоў. Існавалі і перакосы. Адны вёскі абнаўляліся, а другія лічыліся неперспектыўмі і на іх аднаўленне не выдзяляліся сродкі. Пагоршылася экалагічная сітуацыя:
• Высокі ўзровень забруджвання атмасферы ў індустрыяльных раёнах краіны (Магілёў, Гомель, Гродна, Салігорск) Негатыўна сказалася меліярацыя і хімізацыя глебы. Недаацэньвалі сацыяльную сферу. У выніку чаго ў 1985 годзе СССР займаў 77е месца ў свеце па ўзроўню асабістага спажывання на душу насельніцтва.
1970-80я гады былі даволі супярэчлівыя. З аднаго боку гэта імкненне правесці рэформы. А з другога немагчымасць зламаць старыя стэрэатыпы. У гэтыя гады мільёны савецкіх лэдзей сумленна працавалі і сваёй працай памнажалі багацце краіны. Узрос эканамічны патэнцыял рэспублікі.
Замацаванне.
Якія патрэбна было правесці змяненні , каб гаспадарчая рэформа 1965 года дала станоўчыя вынікі? Чаму немагчыма было зламаць старыя стэрэатыпы кіраваня эканомікай? Які шлях развіцця назіраўся ў БССР: экстэнсіўны ці інтэнсіўны? Ці існаваў плюралізм думак, прапаноў, метадаў на той час? На што ў першую чаргу спадзявалася кіраўніцтва краіны пры правядзенні рэформ? Чым былі вызваны негатыўныя з’явы ў экалогіі?Якая роля належыць Касыгіну А.М. у развіцці рэспублікі?

Оставить комментарий